shlahcic: (Default)
Возера Нешчарда бадай уваходзіць у тройку самых міталагізаваных вадаёмаў Беларусі. Я б асабіста гэтую тройку склаў наступным чынам: Нарач, Свіцязь, Нешчарда. Міты пра гэтыя азёры паўсталі дзякуючы славутым пісьменнікам. Нарач апета многімі паэтамі, але перадусім Максімам Танкам. Свіцязь – Адамам Міцкевічам. А Нешчарда стала легендай дзякуючы Яну Баршчэўскаму, які апісаў гэтае возера ў сваіх містычных апавяданнях, сабраных у кнізе “Шляхціц Завальня”. Менавіта на беразе гэтага возера вырас і сам Ян Баршчэўскі і жылі многія ягоныя літаратурныя героі. Возера Нешчарда знаходзіцца ў Расонскім раёне. На ім ёсць некалькі выспаў. На адной з іх яшчэ ў першай палове ХХ стагоддзя жылі людзі, пра што нагадваюць рэшткі падмуркаў пабудоў. У вёсцы Мурагі, якая лічыцца радзімай Яна Баршчэўскага, усталяваны помнік пісьменніку, які паўстаў дзякуючы намаганням паэта Анатоля Канапелькі.
Read more... )

January 2017

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 24th, 2017 03:46 pm
Powered by Dreamwidth Studios