Жах

Jun. 26th, 2016 10:18 am
shlahcic: (Default)
[personal profile] shlahcic

Піша гісторык і этнограф Уладзімір Лобач.

Нават не ўзгадаю, колькі разоў перачытваў «Шляхціца Завальню», але штораз атрымліваў шчырую асалоду ад літаратурных шатаў, у якія Ян Баршчэўскі ўвабраў тонкія і гарманічныя ўзаемаадносіны паміж Чалавекам і Бацькаўшчынай. Міфы, легенды, паданні Паўночнай Беларусі, затканыя ў мастацкае палатно, вабяць і клічуць дагэтуль, як ліхтар на сядзібе Завальні, што даваў надзею падарожным людзям знайсці свой бераг на зімніках суворай Нешчарды.

Для цяперашняй Расоншчыны, калі адкінуць партызанскі пафасімя Машэрава, пісьменнік і паэт Ян Баршчэўскі ёсць першай знакавай асобай краю, бо так уславіць родны кут у мяккім сутонні паміж рэальнасьцю і міфам не змог ні адзін з ягоных землякоў…

Пра тое, што помнікі Яну Баршчэўскаму ўжо даўна мусяць стаяць як у Полацку, так і ў Расонах, шмат пісаць не буду. Бо на сёння мяне ўразіла і агаломшыла стаўленне расонскіх чыноўнікаў да аўтара незабыўнага «Шляхціца Завальні». У рускамоўным турыстычным буклеце «Дорогами легенд», які быў выдадзены аддзелам спорту і турызму Расонскага райвыканкама, наведнікам раёну прапанаваны турыстычны маршрут, дзе адным з пунктаў — вёска Мурагі. Калісьці невялічкі фальварак на беразе Нешчарды, дзе ў 1794 годзе нарадзіўся Ян Баршчэўскі.

Але ў тым буклеце чорным па белым напісана: «д. Мураги — место расстрела Яна Борщевского».

Насамрэч пісьменнік памёр ад сухотаў у 1851 г. у Чуднаве на Валыні. І неістотна, што цяпер Google дазваляе не выстаўляць сваю тупасць і непісьменнасць напаказ.

Уладзімір Лобач
http://nn.by/?c=ar&i=172357



"Даўбаёбы, бля..." "с"
From:
Anonymous( )Anonymous This account has disabled anonymous posting.
OpenID( )OpenID You can comment on this post while signed in with an account from many other sites, once you have confirmed your email address. Sign in using OpenID.
User
Account name:
Password:
If you don't have an account you can create one now.
Subject:
HTML doesn't work in the subject.

Message:

 
Notice: This account is set to log the IP addresses of everyone who comments.
Links will be displayed as unclickable URLs to help prevent spam.

January 2017

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 24th, 2017 08:41 pm
Powered by Dreamwidth Studios